Аляксандр Паўлавіч Чудакоў
Аляксандр Паўлавіч Чудакоў | |
---|---|
руск.: Александр Павлович Чудаков | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 2005[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыэта Амараўна Чудакова |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філолаг, літаратуразнавец, празаік |
Мова твораў | руская |
Аляксандр Паўлавіч Чудакоў (руск.: Алекса́ндр Па́влович Чудако́в; 2 лютага 1938, с. Шчуч’я, Казахская ССР — 3 кастрычніка 2005, Масква) — рускі філолаг, літаратуразнаўца і пісьменнік, педагог, спецыяліст па творчасці А. П. Чэхава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 лютага 1938 года ў сяле Шчуч’я Казахскай ССР ў сям’і настаўнікаў[2].
У 1960 годзе скончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ). З 1964 года працаваў у Інстытуце сусветнай літаратуры, выкладаў у МДУ, Літаратурным інстытуце. Доктар філалагічных навук (1983). Пасля 1987 года чытаў курс рускай літаратуры ў еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтах. Быў сябрам Міжнароднага чэхаўскага таварыства.
Памёр 3 кастрычніка 2005 года з-за цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы. Няшчасны выпадак здарыўся ў пад’ездзе дома, дзе жыў пісьменнік. На лесвічнай пляцоўцы перагарэла лямпачка. Чудакоў, паднімаючыся па прыступках, паслізнуўся і ўпаў. З-за сур’ёзнага падзення пацярпела галава, што і паслужыла прычынай смерці. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках[3].
Жонка — літаратуразнаўца і грамадскі дзеяч Марыэта Чудакова (1937—2021).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Чудакову належаць літаратуразнаўчыя працы: «Паэтыка Чэхава» (1971, англійскі пераклад — 1983), «Свет Чэхава: Узнікненне і зацвярджэнне» (1986), «Слова — рэч — свет: ад Пушкіна да Талстога» (1992). Ён апублікаваў больш за дзвесце артыкулаў па гісторыі рускай літаратуры, рыхтаваў і каментаваў зборнікі твораў Віктара Шклоўскага, Юрыя Тынянава.
У 2000 годзе ў часопісе «Знамя» быў надрукаваны раман Чудакова «Кладзецца імгла на старыя прыступкі», які ў 2000 годзе атрымаў прэмію фонда «Знамя» 2000 і быў вылучаны на Букераўскую прэмію ў 2001 годзе. За гэты раман у 2011 годзе пісьменнік атрымаў пасмяротна прэмію «Рускі Букер дзесяцігоддзя».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Поэтика Чехова. — М., 1971;
- Мир Чехова: возникновение и утверждение. М., 1986;
- Антон Павлович Чехов: книга для учащихся; [рец.: В. И. Коровин, Л. И. Соболев; ред. Л. А. Белова; худ. Б. Л. Рытман]. — М.: Просвещение, 1987. — 172 с. — (Биография писателя). — Доп. тираж 200 000 экз.
- Слово — вещь — мир: от Пушкина до Толстого. — М., 1992;
- Ложится мгла на старые ступени: роман-идиллия. — М., Время, 2012. — 638 с. — 13 000 экз. — ISBN 978-5-9691-0801-1.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія «Рускі Букер» (2011) за раман «Кладзецца імгла на старыя прыступкі»
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Aleksandr Pavlovič Čudakov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Чудаков Александр Павлович: краткая биография, творчество и интересные факты
- ↑ Магіла Аляександра Чудакова
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночна-Казахстанскай вобласці
- Памерлі 3 кастрычніка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
- Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
- Выкладчыкі МДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя